Дажылі да вяселля залатога

Общество

25 лістапада ветэраны сельскагаспадарчай працы, былы дырэктар саўгаса «Скараднянскі», а затым старшыня выканаўчага камітэта Скараднянскага сельскага Савета народных дэпутатаў Міхаіл Іванавіч Купчанка і яго жонка, былы бухгалтар саўгаса «Скараднянскі», Раіса Фамінічна Купчанка адзначылі 50-гадовы юбілей сумеснага сямейнага жыцця.


Залатое вяселле адзначаюць рэдка. Не ўсе шлюбныя пары ў наш час дажываюць да такога ўзросту, таму можна смела гаварыць аб тым, што муж і жонка, якія перайшлі рубеж пяцідзесяцігадовага стажу, пасля залатога вяселля пачынаюць быццам бы новы пярыяд сумеснага жыцця – новага паўвеку. Гэты пачатак сямейнага жыцця нанава, на наступныя пяцьдзясят гадоў, – вельмі важны этап у нашым жыцці. Наогул, юбілей залатога вяселля – свята сямейнае, якое об’ядноўвае ўсіх родных і блізкіх – бацькоў, дзяцей, унукаў і праўнукаў.


Ведаем, у «маладых» з нагоды гэтай падзеі шмат было віншаванняў і падарункаў. На залатое вяселле прынята дарыць золата і рэчы, вырабленыя з гэтага высакароднага металу. А што можа быць даражэй за ўспаміны аб маладых гадах? Маладосць – гэта тое ж золата. У якасці свайго падарунка да залатога вяселля мы падрыхтавалі «маладым» падборку надрукаваных матэрыялаў ў газеце «Ленінская праўда» (так называўся «Народны голас» у 1963–1971 гадах), калі саўгас «Скараднянскі» ўзначальваў Міхаіл Іванавіч Купчанка.


На вялікі жаль, многіх людзей, аб якіх гаворыцца ў публікацыях «раёнкі», ужо няма ў жывых, але памяць аб іх засталася! І няхай ведаюць сённяшнія ўнукі і праўнукі ветэранаў, якую вялікую справу рабілі іх дзяды і прадзеды, калі былі маладымі. Ім трэба штодзённа кланяцца ў пояс, шанаваць і паважаць, бо яны жылі і працавалі ў імя будучага шчаслівага жыцця сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў.


Год 1963. «… Усеагульнай павагай і аўтарытэтам карыстаецца сярод рабочых чацвёртага аддзялення саўгаса «Скараднянскі» трактарыст Іван Радзько. Яго трактар «Т-40″ знаходзіцца ў поўнай тэхнічнай спраўнасці. Зараз, у перыяд вывазкі на палі арганічных і мінеральных угнаенняў, лепшы механізатар выконвае дзённыя нормы выпрацоўкі на 120–140 %…»


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Васіль Пятроўскі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *