З добрым настроем лепш працуецца

Сельское хозяйство

Больш за чатыры дзесяткі гадоў руплівай працы ў СВК «Падгалле» за плячыма ў аднаго з лепшых работнікаў гаспадаркі Аляксандра Каваленкі. Ён заўжды з’яўляецца лідарам працоўнага спаборніцтва як у гаспадарцы, так і ў раёне. Мы нядаўна гаварылі з ім пра яго работу і жыццё.


– У Падгаллі я працую, – сказаў ён, – з 1969 года, спачатку трактарыстам быў, а потым вадзіцелем аўтамабіля. Шосты год пайшоў, як атрымаў новы МАЗ, на якім працую і зараз.


– А адкуль Вы родам?


– Сам я родам з вёскі Грышы, жыву ў Падгаллі. Пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі разам з сям’ёй выязджаў жыць у Херсонскую вобласць Украіны. Але не прыжыліся там, захацелі вярнуцца на радзіму. І вярнуліся ў Падгалле. З таго часу і жывём тут, працуем.


– Амаль увесь час, як і большасць вадзіцеляў сельскай гаспадаркі, Вы праводзіце за рулём машыны. А трэба ж яшчэ клапаціцца пра дом, сям’ю, гаспадарку…


– Мая сям’я – мой гонар, маё багацце. Жонка Валянціна Мікалаеўна, нягледзячы на тое, што знаходзіцца на пенсіі, працуе мастацкім кіраўніком Падгальскага сельскага клуба. Разам з ёю мы выхавалі траіх дзяцей – дзвюх дачок і сына.


Ганна Гаўрылава.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *