Калі мы прыехалі на поле за вёскай Засінцы, новы трактар МТЗ 3022 частку поля ўжо перадыскаваў. Роўнымі палоскамі чорная ралля клалася поруч з пожняй. У хуткім часе на гэтым полі будуць пасеяны азімыя. Пра гэта расказаў нам Аляксандр Пархоменка, які кіраваў магутным трактарам, даручаным яму кіраўніцтвам гаспадаркі год назад.
Працоўны стаж у гаспадарцы Аляксандра Пархоменкі ўжо досыць вялікі – 10 гадоў. Характарызуюць яго спецыялісты КСУП «Падгалле» як стараннага працаўніка, добрага механізатара, харошага чалавека, які ўмее і любіць працаваць на роднай зямлі. Пра сваю работу ён расказаў так:
– Працаваць на гэтым трактары мне падабаецца. На ім выконваю ўсе работы, якія мне скажуць: дыскую, ару, сею. Трактар аснашчаны шматлікімі электроннымі прыборамі, добра працуе кандыцыянер. Таму калі на двары была спёка, у кабіне яна не адчувалася. Чаму ж не працаваць?
Ганна Булаўка.
Працяг чытайце ў нумары газеты «Народны голас».