У жыцці кожнай краіны чыгунка заўжды іграла асаблівую ролю. Яна была і застаецца важнай транспартнай артэрыяй, якая звязвае між сабой гарады і краіны. Дзень чыгуначніка, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ліпені 1995 года, адзначаецца штогод у першую нядзелю жніўня.
Напярэдадні Дня чыгуначніка пра работу нашай мясцовай чыгуначнай станцыі Ельск расказаў Сяргей Любанец, старшы камерцыйны агент станцыі:
– Чыгунка, яе паслугі заўсёды высока цаніліся ў любой краіне. Іменна чыгунка мае шэраг пераваг над іншымі відамі транспарту як у пасажырскіх перавозках, так і ў грузаперавозках. Чыгуначныя станцыі праводзяць аперацыі па прыёму, пагрузцы, выгрузцы і выдачы грузаў павагоннымі і дробнымі адпраўкамі, у кантэйнерах, а таксама аперацыі па перавозцы пасажыраў, забеспячэнню іх абслугоўвання і інш. Мы часта думаем, што чыгунка прызначана толькі для перавозу людзей, але ж вельмі важнай яе функцыяй з’яўляецца і перавозка грузаў.
– З кім супрацоўнічаеце вы цяпер?
– Паслугамі Ельскага чыгуначнага вузла карыстаюцца дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы трох раёнаў: Ельскага, Лельчыцкага і Нараўлянскага. Я думаю, што ўсе, хто з намі непасрэдна працаваў, засталіся задаволеныя. Мы заўсёды шчыра рады кліентам і стараемся як мага хутчэй і якасней задаволіць іх патрэбы ў грузаперавозках.
Ганна Гаўрылава.
Працяг чытайце ў газете «Народны голас».