Ельская раённая гімназія запрашае!

Образование

1 верасня 2009 года ў нашым горадзе адкрылася адукацыйная ўстанова новага тыпу – Ельская раённая гімназія.


Я добра памятаю той дзень, бо мне давялося прысутнічаць на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў і дню нараджэння гімназіі.


І вось я ўжо занатоўваю ў свой блакнот нататкі з чарговага мерапрыемства, а дакладней са свята пад назвай «Ельская раённая гімназія запрашае!», на якое былі запрошаны вучні пачатковых класаў з усіх школ раёна і іх бацькі.


Вядучыя Алеся Гайдук і Яўген Цык у вершаванай форме расказалі гасцям, што такое гімназія, а потым гледачы ўбачылі невялікае прадстаўленне пра тое, чым штодзённа займаюцца гімназісты.


Каралева паведаміла, што ў яе каралеўстве ніхто не сумуе – няма часу. Усе жыхары вывучаюць навукі: матэматыку, гісторыю, хімію, геаграфію і іншыя дысцыпліны, развіваюць свае творчыя здольнасці, займаюцца спортам. У гэтым тут жа ўпэўніліся госці свята.


Васьмікласнікі паказалі на англійскай мове ўрывак з казкі «Папялушка», гімназісты чыталі вершы, спявалі песні і танцавалі вальс. Уразіла гасцей свята і выкананне гімна гімназіі.


Любоў Іванаўна Казак, дырэктар гэтай навучальнай установы, расказала пра асноўныя прынцыпы работы гімназіі, пра асаблівасці навучальнага працэса.


– У гімназіі, у адрозненне ад звычайнай школы, замежная мова вывучаецца чатыры разы на тыдзень. Гэта добрая магчымасць для вучняў падрыхтавацца да экзаменаў і да сучаснага жыцця, дзе веданне замежнай мовы проста неабходна.


На трэцяй ступені навучання, з 10 класа, гімназісты маюць магчымасць на павышаным узроўні вывучаць прадметы фізіка-матэматычнага, хіміка-біялагічнага, філалагічнага або грамадазнаўчага цыкла. Такім чынам, нашы выпускнікі будуць добра падрыхтаваны да паступлення ў ВНУ.


Працяг чытайце ў наступным нумары газеты «Народны голас».



 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *