ІХ абласны фестываль мастацкай творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецшкол і дамоў-інтэрнатаў «Вясёлкавы карагод» прйшоў 28 красавіка ў Гомелі.
Расказаць пра фестываль і падзяліцца сваімі ўражаннямі мы папрасілі Святлану Лось, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Ельскай дапаможнай школы-інтэрната.
– Святлана Сцяпанаўна, раскажыце, калі ласка, што гэта быў за фестываль.
– Гэта было сапраўднае дзіцячае свята. На фестываль з’ехаліся дзеці з ўсёй вобласці. Усе яны на вялікай сцэне перад сотнямі гледачоў паказвалі свае канцэртныя нумары. Дзеці і спявалі, і танцавалі, і чыталі вершы.
Дзве з паловай гадзіны канцэрта прайшлі як адно імгненне.
Не менш уразіла прысутных і выстава мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
– З чым прыехала на фестываль група з Ельска?
– Дваццаць дзетак з нашай школы-інтэрната з музычным кіраўніком Нінай Малішэўскай, педагогам-арганізатарам Ірынай Сідоранка, настаўнікамі працоўнага навучання і кіраўнікамі гурткоў прымалі актыўны ўдзел у фестывалі.
На суд журы былі прадстаўлены музычныя нумары і выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Якіх толькі экспанатаў тут не было! Гэта і вырабы з лёну і саломы, з драўніны і мешкавіны, з салёнага цеста, вышыванкі і многае іншае (больш за 20 відаў творчасці). Саміх жа вырабаў было прадстаўлена сто.
Падрыхтавала Марына Сугак.
Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».