Зімовыя забавы

Образование

Снег – самая танная сыравіна, а магчымасці для творчасці – неабмежаваныя. Калі дрэва не так адрэжаш, то можаш толькі выкінуць яго на дровы. Снег жа можна ляпіць, як хочаш. Гэтай цікавай і вясёлай справай і займаюцца кожны год выхаванцы Млыноцкага дзіцячага саду – пачатковай школы. Сёлета сыравіны для работы вельмі многа, таму толькі снег і фантазія – вось і ўсё, што трэба для творчасці.


На пляцоўцы каля Млыноцкага дзіцячага саду – пачатковай школы можна ўбачыць і кракадзіла, і калабка, і лася, і аўтамабіль «Аудзі», і Царэўну-лягушку, і многае-многае іншае.
– Стварэнне снежных скульптур, – заўважае Ірына Дрозд, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, – гэта не толькі ўпрыгажэнне тэрыторыі дзіцячага саду, але і развіццё творчых здольнасцей дзяцей. Дашкольнікі спачатку лепяць фігуры са снегу, потым абыгрываюць разнастайныя сюжэты казак з удзелам зробленых герояў. Таксама дзеці проста фантазіруюць, заўсёды выдумваюць нешта. Напрыклад, ніхто не ведае, як выглядае казачны герой Шалтай-Балтай, але кожны імкнецца вылепіць яго так, як уяўляе. Канешне, дзеткам дапамагаюць іх выхавацелі. Акрамя гэтага, дзетвара весела бавіць свой час на свежым паветры сярод прыдуманых і зробленых сваімі рукамі снежных фігур.


Ганна  Гаўрылава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *