Нягледзячы на сапраўднае зімовае надвор’е, якім радуюць нас сёлета снежань, студзень і люты, самы час узгадаць пра вясну, а дакладней, паклапаціцца пра тое, што мы бу-дзем насіць, калі снег сыдзе і пачне прыграваць сонейка. Якім будзе моднае адзенне гэтай вясны і лета, а таксама як апрануцца так, каб убор адпавядаў сітуацыі і месцу, куды мы яго апранаем. Знаёмцеся з рэкамендацыямі Беларускага цэнтра моды.
Каляровая гама
Адной з навінак у каляровай палітры гэтай вясны будзе група зялёных колераў. Зелень прыйдзе як адценне ў шэрыя колеры ў касцюмнай групе. Гэта будзе хутчэй шэра-аліўкавы, галубіна-шэры, галубіна-зялёны колер. Дастаткова будзе і белага – ад асляпляльнага медыцынскіх да колеру вяршкоў, малака, адтопленага малака, яечнай шкарлупіны, вапны. Актуальнымі будуць і колеры зямлі – тэракот, охра, колер пяску, складаныя карычневыя – ад колеру горкага шакаладу да колеру зямлі.
Для адзення моладзі, спартыўнага адзення, адзення для адпачынку храктэрны выбуховыя адценні – ярка-ружовыя, бірузовыя, кіслотна- жоўтыя, кіслотна-зялёныя, насычаныя сінія.
Тканіны
Тэкстыль у сезоне вясна-лета выкарыстоўваецца самы разнастайны. Для лета – гэта лён, бавоўна і шоўк. І разнастайныя мяшаныя тканіны – бавоўна з лёнам, лён з шоўкам. У гэтым сезоне натуральныя тканіны часта змяняюцца штучнымі, гэта, як правіла, віскоза. Піскам сезона будуць паўпразрыстыя трэнчы, пыльнікі, якія чымсьці нагадваюць цэлафанавую паверхню з пэўнай непрамакальнай падпіткай.
Касцюмы
Калі браць вобраз, якога патрабуе дрэс-код, то гэта прамыя жакеты з дакладнай лініяй пляча, з нізкай засцёжкай на адзін ці два гузікі, штаны з мяккімі складкамі на таліі і вельмі вузкія па нізе. Яны звычайна бываюць пакарочанымі, да костачкі, і носяць іх з бацільёнамі ці туфлямі на тоўстых абцасах і на платформе.
Спадніцы
Актуальныя спадніцы з шырокімі, 5-6 см, паясамі. Самая сэксуальная частка жаночай фігуры гэтай вясной – сцёгны ў спалучэнні з падкрэслена вузкай таліяй, таму спадніцы напоўненыя аб’ёмам па лініі сцёгнаў. Даўжыня вар’іруецца ў залежнасці ад сітуацыі: у офісе, інстытуце ці прысутным месцы спадніца павінна быць карэктнай – на далонь вышэйшая ці ніжэйшая за калена. Калі гэта адзенне для вечарынак, то тут даўжыня рэгламентуецца толькі вашымі ўяўленнямі аб прыстойнасці.
Сукенкі
На спадніцах і сукенках актыўна выкарыстоўваюцца набіваныя малюнкі. Гэта могуць быць гіганцкія кветкі, крылы матылькоў, паўлінавыя пёры, якія размяшчаюцца на ўсёй паверхні. У набіваных малюнках захоўваюцца жывёльныя прынты – зебравыя і леапардавыя. Яшчэ адзін колер для сукенкавай групы – актыўны сіні ці колер бірузы.
Сукенкі ў новым сезоне – адразныя па таліі, з драпіроўкамі, суцэльнакроенымі рукавамі, з мяккім ліфам і больш вузкай спадніцай. Гэта ў выпадку, калі мы маем справу са струменістымі тканінамі. Калі тканіна шчыльная з эластанам, то сукенкі, наадварот, маленькія і кампактныя, скроеныя па фігуры, прылягаючага сілуэта з рукавамі ці без іх.